Уладзімір Зяленскі змяніў камандуючага Сіламі спецыяльных аперацый УСУ

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі прызначыў новага кіраўніка Сіл спецыяльных аперацый УСУ. Ім стаў палкоўнік Сяргей Лупанчук. На гэтай пасадзе ён замяніў генерал-маёра Віктара Харэнку.

Харэнка кіраваў Сіламі спецыяльных аперацый адзін год і тры месяцы. Прычыны яго замены не называюцца.

Раней у заходніх СМТ пісалі, што пасля няўдачы контрнаступу ўкраінскае кіраўніцтва правядзе кадравыя змены.

Як адзначае hromadske.ua, за час сваёй дзейнасці Харэнка амаль не з'яўляўся ў СМІ. Сваё першае інтэрв'ю ён даў усяго некалькі дзён таму. Пры гэтым ён заявіў, што "асаблівасць ССА — не гаварыць, а дзейнічаць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі