Упершыню сустрэліся Лукашэнка і Зяленскі

Упершыню сустрэліся Лукашэнка і Зяленскі

Упершыню сустрэліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі. Беларускі кіраўнік і прэзідэнт Украіны праводзяць перамовы ў Жытоміры, дзе праходзіць II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Яны збіраюцца пагаварыць не толькі пра беларуска-украінскія дачыненні, але і пра пытанні рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі.

Лукашэнка спачатку не верыў ў перамогу Зяленскага на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне. Аднак пасля толькі пазітыўна выказваўся пра яго.

Уладзімір Зяленскі сустрэў Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце. Лукашэнка прыляцеў на верталёце. Іх перамовы праходзяць у будынку абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

"Мы заўсёды будзем самымі добрымі, надзейнымі вашымі прыхільнікамі, вашымі партнёрамі", — сказаў беларускі кіраўнік прэзідэнту Украіны.

"Я чамусьці перакананы, што ўсё, пра што мы дамовімся, будзе выконвацца", — выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. У адказ Уладзімір Зяленскі пажартаваў, што ў такім разе трэба больш дамаўляцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі