Ура! Кастынг для роўных дзяўчонак і не толькі!
Паўдзельнічай у конкурсе Еўрарадыё і атрымай магчымасць стаць удзельніцай ці ўдзельнікам шоў-балета ЭВМ! (+ дармовыя квіткі на канцэрт).
Еўрарадыё скарысталася тым, што нашы сяброўкі з гурта ЭВМ шукаюць новых удзельніц для шоу на вялікім канцэрце Разбітага Сэрца Пацана, што адбудзецца 14 кастрычніка ў клубе "Мулен Руж", і зладзіла новы конкурс.
Хочаш атрымаць бясплатны запрашальнік на РСП на дзве асобы? Пазбаўляйся комплексаў! Прыдумай уласны сцэнічны касцюм а-ля ЭВМ, сфоткайся ў ім і дадай у наш конкурсны альбом ці дашлі на [email protected], калі не карыстаешся "Кантактам".
Юля Шаўчук і Марына Юрэвіч абяруць сабе новых "калег", якія атрымаюць шанец ўвайсці ў гісторыю і правесці на канцэрт па аднаму сябру, а Еўрарадыё адорыць усіх удзельніц (альбо ўдзельнікаў) конкурсу дыскамі ды фірмовымі сувенірамі.
На падрыхтоўку даём каля двух тыдняў. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 8 кастрычніка ў 20:30 у эфіры Еўрарадыё.