Урад Беларусі падоўжыў на паўгода забарону на вываз некаторых тавараў

Пад забарону на вываз трапілі сотні самых розных тавараў

Пад забарону на вываз трапілі сотні самых розных тавараў / pixabay.com

Беларускі ўрад падоўжыў на шэсць месяцаў часовую забарону на вываз за межы краіны некаторых прамысловых тавараў. Гэта вынікае з пастановы, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пераліку каля 250 пазіцый, у тым ліку медыцынскія вырабы (да прыкладу, гіпс і матэрыялы для лячэння зубоў), інструменты і абсталяванне (ад алмазных шкларэзаў да турбін і экскаватараў), бытавая тэхніка ( халадзільнікі, пыласосы, электрабрытвы і многае іншае). Забарона закранула таксама матацыклы, ровары і дзіцячыя вазкі, а таксама камп'ютары і смартфоны.

Упершыню забарона на вываз тавараў была ўведзеная ў сакавіку 2022 года, пазней яна прадаўжалася. Ва ўрадзе тады тлумачылі, што абмежаванні ўвялі для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы. Пры гэтым забарона на вываз не распаўсюджваюцца на тавары, вырабленыя ў Беларусі і Расіі, а таксама асабістыя рэчы грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі