Урад Літвы забараніў ЕГУ набіраць студэнтаў
Урад Літвы забараніў Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту набіраць студэнтаў. Загад пра гэта Міністэрства адукацыі Літоўскай Рэспублікі апублікавала 12 лютага.
З дакумента вынікае, што дазвол № 002501, які ЕГУ атрымаў 4 траўня 2012 года, скасоўваецца з 1 ліпеня 2019 года. Да гэтага часу, то бок, яшчэ паўтара года, універсітэт можа “давучваць” сваіх студэнтаў.
А вось пачынаць новую ўступную кампанію ЕГУ забаронена ўжо зараз. “Асобы не могуць прымацца на навучанне ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт”, ― сказана ў дакуменце.
Пасля ўручэння загаду ў адміністрацыі ЕГУ будзе месяц на яго абскарджванне.