Урад: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завяршыцца да 1 кастрычніка

Урад: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завяршыцца да 1 кастрычніка

Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона ў Беларусі завяршыцца да 1 кастрычніка. Пра гэта на сённяшняй нарадзе ў прэм'ер-міністра заявіў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка (на здымку зверху). Паводле яго слоў, на 15 верасня было зарэгістравана амаль 20 тысяч пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў (72% ад агульнай колькасці) і амаль 8 тысяч пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц (62,5%). У Гомельскай вобласці ўжо практычна ўсё падрыхтаванае да ацяпляльнага сезону, паведамляе БЕЛТА.

У краіне створаныя неабходныя запасы паліва, прычым з перавышэннем задання.

Прэм'ер Андрэй Кабякоў запатрабаваў улічыць недахопы мінулых гадоў, якія выяўляліся падчас падрыхтоўкі да ацяпляльных сезонаў. Ён адзначыў, што некаторыя недахопы ёсць і сёлета, і яны паўтараюцца штогод. І гэта трэба пераадолець, сказаў Кабякоў.

Фота: БЕЛТА

Урад: падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завяршыцца да 1 кастрычніка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі