Ураган “Марыя” знёс дах з рэзідэнцыі прэм’ера Дамінікі

Ураган “Марыя” знёс дах з рэзідэнцыі прэм’ера Дамінікі

Магутны ўраган “Марыя”, які пануе над Карыбскім морам, знёс дах з рэзідэнцыі прэм’ера Дамінікі. Гэта невялікая дзяржава на востраве, яе насельніцтва складае 75 тысяч чалавек. “Дах паляцеў. Я ў поўнай уладзе ўрагана. Дом залівае вада”, — напісаў прэм’ер Рузвельт Скерыта на сваёй старонцы ў Facebook. Пры гэтым ён супакоіў жыхароў Дамінікі, напісаў, што сам не пацярпеў і працягвае выконваць абавязкі. Аднак сітуацыя яго краіны катастрафічная. “Мы страцілі ўсё, што толькі можна купіць за грошы”, — прызнаўся Скерыта і звярнуўся да іншых краін па дапамогу. Усе порты і аэрапорты вострава закрытыя. Жыхары эвакуяваліся з узбярэжжа ў яго глыб, знаходзяцца ў сховішчах. Інфармацыі пра ахвяраў няма, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Ураган “Марыя” дасягнуў максімальнай катэгорыі. Хуткасць ветру складае да 260 км за гадзіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі