Усіх затрыманых удзельнікаў дэманстрацыі ў Ерэване адпусцілі

Удзельнікі акцыі пратэсту ў сталіцы Арменіі Ерэване, якіх затрымалі сёння раніцай, адпушчаныя на волю. Пра гэта заявіў намеснік начальніка ерэванскай паліцыі Валерый Асіпян.

На дадзены момант колькасць пратэстоўцаў у цэнтры горада ўтрая большая, чым учора. Грамадзяне пікетуюць праспект Маршала Баграмяна і настроеныя рашуча, інфармуе ru.1in.am

Сёння раніцай падчас сілавога разгону мірнай дэманстрацыі затрымалі 237 дэманстрантаў. Людзі выйшлі пратэставаць супраць павышэння тарыфаў на электраэнергію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі