"Уступная кампанія праваленая". Рэпетытар пра сёлетняе паступленне ў ВНУ

Уступная кампанія ў ВНУ/ pixabay.com
Уступная кампанія ў ВНУ/ pixabay.com

У Беларусі афіцыйна завяршылася ўступная кампанія ў ВНУ. Рэпетытар Яўген Лівянт пракаментаваў яе вынікі і ацаніў падрыхтоўку цяперашніх абітурыентаў. 

— На маю думку, уступная кампанія ў ВНУ праваленая другі год запар, — кажа рэпетытар. — Паводле паведамлення Міністэрства адукацыі, план прыёму на бюджэт у ВНУ выкананы амаль на 100%, а на платнае — на 95%. Што гэта значыць? У ВНУ прынялі практычна ўсіх ахвочых, і яшчэ засталіся месцы! У большасці ВНУ на большасць спецыяльнасцяў конкурсу не было ці амаль не было.

Таксама ён адзначае, што практычна на любую спецыяльнасць можна было паступіць абітурыенту з 250 баламі з 400. То бок па савецкіх мерках троечнікам, якія скончылі ўсяго 9 класаў з 11.

— Тлумачу. 250 = 70+60+60+60. Хай сярэдні бал атэстата абітурыента роўны 7, што азначае 70 балаў для ўступнай кампаніі. Цяпер такі сярэдні бал бывае толькі ў пасрэдных вучняў — "моцных троечнікаў" па мерках савецкай школы. Хай абітурыент набраў на кожным з трох ЦТ па 60 балаў. Пры сучаснай сістэме падліку 60 балаў набірае абітурыент, які засвоіў школьную праграму на 20-25%. Іншымі словамі, яго веды не вышэйшыя за ўзровень вучня 9 класа, які вучыцца вельмі сярэдне.

Усё гэта азначае, што ў ВНУ прыйшло вельмі шмат студэнтаў, якія не ў стане засвоіць праграму ВНУ нават 1 курса. Значыць, або іх адлічаць, або яны адлічацца самі. Або іх будуць да апошняга "цягнуць за вушы", каб ВНУ не засталіся без студэнтаў, а значыць, без фінансавання і выкладчыкаў. Але ўсё роўна частку спецыяльнасцяў непазбежна чарговым разам давядзецца закрыць або аб'яднаць з іншымі спецыяльнасцямі.

Як прыклад Лівянт прывёў адну з вядучых ВНУ краіны — БНТУ. На аўтатрактарным факультэце 295 бюджэтных месцаў, а абітурыентаў з баламі, большымі за 250, — каля 170 чалавек. На платным аддзяленні — 26 месцаў, і ва ўсіх, хто паступіў, сума балаў меншая за 250. У дзесяцярых з іх колькасць балаў ніжэйшая за 200. 

— Гэта значыць, што сярод 321 першакурсніка палова не ў стане зразумець тое, што яны пачуюць нават на першай лекцыі па вышэйшай матэматыцы або фізіцы. Дакладней, яны наўрад ці што-небудзь зразумелі б і на ўроку матэматыкі ў 10 класе. Паўтару, аналагічная сітуацыя ці яшчэ горшая — у большасці ВНУ краіны на большасці спецыяльнасцяў, — тлумачыць рэпетытар. 

— Здавалася б, прычына такога правалу ў тым, што ў нас занадта шмат месцаў у ВНУ і мала выпускнікоў школ. Некалькі дзён таму міністр адукацыі ў якасці тлумачэння сітуацыі сказаў, што "сёлета 52 тысячы выпускнікоў 11 класаў. Усяго праходзіла тэставанне 61 тысяча маладых людзей, гэта і выпускнікі, у тым ліку і мінулых гадоў. А ўсяго колькасць месцаў сёлета бюджэтных і пазабюджэтных — 53,5 тысячы. Давайце самі зразумеем, наколькі актуальная міграцыя".

На першы погляд усё вельмі лагічна. Але паглядзім, колькі ў нас было выпускнікоў школ, месцаў у ВНУ для першакурснікаў і абітурыентаў, якія здавалі ЦТ у папярэднія гады.

“Вступительная кампания провалена”. Репетитор о поступлении в вузы в этом году

— Мы бачым, што ў 2016 годзе колькасць усіх абітурыентаў перавышала колькасць месцаў у ВНУ ў 1,6 разу, а потым гэтыя суадносіны пастаянна зніжаліся і сёлета сталі роўнымі 1,14. На маю думку, гэты факт азначае, што колькасць ахвочых вучыцца ў беларускіх ВНУ няўхільна зніжаецца. Акрамя гэтага, многія абітурыенты здаюць ЦТ, але не падаюць дакументы ў нашы ВНУ. Узнікае пытанне: а навошта здаваць ЦТ у такім выпадку? Адказ просты: па выніках нашага ЦТ можна паступіць у ВНУ іншых краін, у першую чаргу польскія і расійскія, і гэтай магчымасцю з кожным годам карыстаецца ўсё больш абітурыентаў, што нядзіўна. Беларускі абітурыент можа падаць дакументы роўна ў адну ВНУ нашай краіны, і для гэтага трэба некалькі разоў у ліпені і жніўні асабіста прыехаць у прыёмную камісію. А каб падаць дакументы адразу ў пяць расійскіх ВНУ, нікуды ехаць не трэба, дастаткова зайсці на расійскі сайт дзяржпаслуг. Акрамя гэтага, можна ўзяць удзел у алімпіядах расійскіх ВНУ, якія часта не складанейшыя за ЦТ, і паступіць у ВНУ яшчэ вясной.

Аналагічная сітуацыя, па словах Яўгена Лівянта, і з польскімі ВНУ: дакументы можна дыстанцыйна падаць у некалькі і паступіць па выніках ЦТ або па балах у школьным атэстаце.

— Вядома, гэта значная, але далёка не адзіная прычына падзення прэстыжу нашых ВНУ. А з улікам таго, што з гэтага года ў канкурэнцыю за нашых абітурыентаў актыўна ўключыліся літоўскія ВНУ, можна са шкадаваннем чакаць несуцяшальных вынікаў уступнай кампаніі і ў наступным навучальным годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі