Усяго 1,14 % электраэнергіі ў Беларусі — з узнаўляльных крыніц

Усяго 1,14 % электраэнергіі ў Беларусі — з узнаўляльных крыніц

Усяго 1,14 % электраэнергіі ў Беларусі вырабляецца з узнаўляльных крыніц. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Белорусы и рынок" заявіў Уладзімір Нісцюк, кіраўнік асацыяцыі “Узнаўляльная энергетыка”.

“Згодна з планамі і заданнямі да 2020 года Мінэнерга павінна было давесці долю УКЭ да 6 %, але гэтыя планы не выкананы. Усе УКЭ краіны зараз вырабляюць 1,14 % электраэнергіі. Казкі пра 6 % — гэта выдача жаданага за сапраўднае: 6 % — гэта з улікам міні-ЦЭЦ, кацельных на драўняным паліве, цеплавых помпаў — менавіта цеплавая энергія складае львіную долю ў лічбах Мінэнерга. Калі браць у разлік толькі вытворчасць электраэнергіі, то гэта 1,14 %”.

Нагодай для размовы з кіраўніком асацыяцыі стала навіна пра будаўніцтва ў Віцебскай вобласці ветрапарка з сямі ўстановак. Яго ўзвядзеннем зоймецца турэцкая кампанія Guris Holding. Яна была адзіным удзельнікам біржавых таргоў па рэалізацыі адпаведнага перадінвестацыйнага актыву, якія адбыліся 11 ліпеня.

Ветрапарк каля вёскі Веляшковічы Лёзненскага раёна — частка буйнога праекта. Ён уключае ў сябе з'яўленне ў Беларусі пяці падобных ветрапаркаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі