"Усю дарогу на шыі стаяў бот": гісторыі збітых і затрыманых у дзень інаўгурацыі

Дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі / Еўрарадыё
Дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі / Еўрарадыё

З жодзінскай турмы №8 выйшлі беларусы, якія былі затрыманыя і збітыя падчас стыхійных пратэстаў 23 верасня. У дзень раптоўнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ўзброеныя сілавікі разагналі мінчукоў, якія пратэставалі, асабліва жорстка. У ход ішлі дубінкі, шчыты, вадамёты, пярцовы газ; відавочцы чулі стрэлы. Адматаўшы суткі і трохі аддыхаўшыся, пацярпелыя расказваюць Еўрарадыё пра тое, як іх хапалі, білі і прыніжалі за тое, што яны выйшлі на вуліцы за сумленныя выбары ці... наогул ніколі не ўдзельнічалі ў мітынгах.

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Аўтазакі на Нямізе 23 верасня / Еўрарадыё

Міхаіл: "Кінулі ў твар БЧБ-сцяг і сказалі: "На, сабака, жары!"

Як мяне сустрэлі? Дрэнна сустрэлі. Рэч у тым, што я аказваў супраціў амапаўцам. Кажу як ёсць. Я наўмысна выходзіў. Я выйшаў! 23 верасня ішоў па праспекце Жукава. Наперадзе мяне ішлі маладыя хлопцы з БЧБ-сцягам, я іх абагнаў. Раптам пад'ехаў нарад, пачалі збіваць. Я паспрабаваў абараніць, але не атрымалася.

Разумееце, цяпер я не магу ўсяго расказаць, таму што баюся. Верыце? Такі страх у мяне ёсць. Я ніколі нічога не баяўся. Я бязбашаны афіцэр. А цяпер баюся. Проста баюся.

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Шчыты супраць мірных грамадзян у дзень інаўгурацыі / Еўрарадыё

Мяне збілі па поўнай праграме. Білі нагамі і рукамі. Везлі ў аўтобусе і там білі канкрэтна. Нас было некалькі чалавек. Мяне паклалі на падлогу, потым паслалі сцяг на маю спіну і пачалі таптацца — кілаграмаў 120 быў чалавек. Можа, і больш, вагі ж у мяне не было. Мне канкрэтна па спіне прайшліся. Нічога не казалі, не пагражалі. Потым кінулі ў твар БЧБ-сцяг і сказалі: "На, сабака, жары".

Павезлі ва ўчастак, потым на Акрэсціна. Даволі жорстка завялі. Пасля гэтага ўсё было нармальна. Да супрацоўнікаў міліцыі ніякіх прэтэнзій няма. Мяне толькі амапаўцы збівалі. Ногі былі сінія.

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци

На судзе прад'явілі стандартнае абвінавачанне — па артыкуле 23.34. Падчас пасяджэння казалі, што мяне затрымалі на "Пушкінскай", хоць на самай справе — не. Я сказаў, што часткова прызнаю віну.

Якое ў мяне можа быць да іх стаўленне? Разумееце, я 21 год адслужыў у войску. Я на Каўказ хадзіў добраахвотнікам. Гэта ж поскудзь! Я не мог нават уявіць, што такое можа ў Беларусі адбыцца. Я — армейскі кадравы афіцэр, а не зампаліт самі зразумелі каго. Вы ўяўляеце, што я цяпер адчуваю? Але вада камень точыць. Ёсць такое паняцце, як — усё. Быў край. Мы ўжо перасеклі гэты край і гатовыя змагацца...

Да таго, што здарылася, я працаваў у Маскоўскім аддзеле Дэпартамента аховы. Мяне, вядома, звольнілі.

 

Яўген: "Іх было двое: адзін біў па галаве і спіне, другі па нагах"

Уночы на 24 верасня я вяртаўся дадому на Каменную Горку. У раёне "Скалы" на Прытыцкага стаялі барыкады, я іх адразу не заўважыў. Ледзь не знёс, зачапіў. Выйшаў і нават не паспеў паглядзець па баках і праверыць, ці ўсё нармальна з машынай. Да мяне адразу ж падбеглі супрацоўнікі АМАПа. Не крычалі, наогул нічога не спыталі — ні прозвішча, нічога. Паклалі на зямлю і проста пачалі збіваць дубінкамі і нагамі. Іх было двое: адзін біў па галаве і спіне, другі па нагах. Нанеслі ўдараў 20. Потым зацягнулі ва ўазік. Я там быў адзін, мяне зачынілі і завезлі ў Фрунзенскае РУУС, там аформілі і адправілі на Акрэсціна. 

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Затрыманні на "Спартыўнай" / Еўрарадыё

Быў суд. Суддзя нават не стаў мяне слухаць. Сведак не было, але напісалі, што стаяў са сцягам і скандаваў "Жыве Беларусь!". Па факце затрымалі наогул ні за што. Я наогул за ўвесь час ні разу нікуды не хадзіў. У тую ноч проста катаўся. Заехаў у "Макдональдс" спачатку на Дзяржынскага, ён быў зачынены, потым на "Пушкінскую" — таксама. Зразумеў, што ўсё зачынена, і паехаў дадому.

З Акрэсціна нас перавезлі ў Жодзіна. Калі мы заязджалі, была больш-менш нармальная змена. Але ў іншы дзень мы чулі, як крычалі людзі. І жанчыны, і мужчыны — усё было чуваць. Яны крычалі, што ім баліць, а ім адказвалі — "па барабане" ў мацернай форме. І далей былі чуваць удары.

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Цела Яўгена ў сіняках / Еўрарадыё

Мне пашанцавала, мяне больш не чапалі. Увесь час мы сядзелі ў камерах, на прагулкі выводзілі раз на чатыры дні.

Што цяпер? Я разумею, што ўсё беспакарана будзе. Каго пасадзяць? Каму я дакажу? Можа, потым, калі штосьці зменіцца, кагосьці ў турму пасадзяць. Вядома, хочацца справядлівасці, але дзе ты яе даможашся? Нідзе. Калі б не маленькае дзіця, я б таксама пайшоў пратэставаць. Дзіцяці чатыры гады, жонка не працуе, таму ўсё на мне.

Я працую ў фірме, якая займаецца дастаўкай запчастак. Калі калегі даведаліся, што са мной здарылася, дапамаглі сабраць грошы і заплацілі штраф. Такога, што, маўляў, ты звольнены, не было. Усе ўсё разумеюць.

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Пярцовы газ супраць мірных грамадзян / Еўрарадыё
“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
І гэта таксама дзень інаўгурацыі / Еўрарадыё

Мікіта: "Прадаю прадукты менавіта тым людзям, якія ўсю гэту х**ню вычвараюць"

Увечары мы з сябрамі вырашылі паехаць у "Макдональдс" на "Пушкінскую". Паглядзелі, што там быццам нічога не адбываецца. Прыехалі, выйшлі з тралейбуса і ўбачылі, што твар у твар да нас стаіць чалавек 20-30 АМАПа. Мой таварыш кажа: "Бяжым!" Я яму, маўляў, ты што, дурань? Як гэта нас МУС будзе біць ні за што, калі яны бачылі, што мы выйшлі з тралейбуса? Мы накіраваліся ў бок "Макдональдса", і раптам я атрымаў удар у спіну. Упаў, убачыў, што майго таварыша таксама б'юць. Нас узялі за рукі і за ногі і панеслі ў бусы, прычым у розныя. Я быў у канкрэтным шоку, проста не мог паверыць, што такое можа адбыцца, што мяне ні за што могуць біць і затрымліваць… 

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Мікіта / Еўрарадыё

Па дарозе з мяне зляцела кепка. Я кажу, маўляў, гэта кепка дарагая, падыміце. Ніхто гэтага не зрабіў. Закінулі ў бус, паклалі на падлогу, націснуўшы ботам на шыю. Усю дарогу на шыі стаяў бот.

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Супрацоўнік АМАПа / Еўрарадыё
“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
На "Пушкінскай" у дзень інаўгурацыі / Еўрарадыё

Прывезлі ў Фрунзенскае РУУС. Мой таварыш у актавай зале абураўся: казаў, што яму заматалі рукі, пасадзілі не на сядзенне, а на падлогу, калі везлі, хіба так можна? Сваякам не далі патэлефанаваць, завезлі на Акрэсціна. На наступны дзень падчас суда быў нейкі сведка, які назіраў, як я нібыта выйшаў з тралейбуса, убачыў незразумелую апазіцыю, падышоў, пастаяў і пакрычаў, а потым вырашыў вакол праз двары пайсці ў "Макдональдс". Але каля метро павінны ж быць нейкія камеры! Я абсалютна ўпэўнены, што там не тое што не было ніякай апазіцыі, там ніводнай жывой душы, акрамя нас, не было. У выніку мне ўлупілі 15 сутак. Павезлі ў Жодзіна.

Там, калі выводзілі з аўтазака, на нас раўлі так, быццам трэніраваліся перад люстэркам, каб зрабіць галасы грубейшымі. Крычалі: "Хутчэй, сука! Хутчэй, сука!"

Калі шчыра, пасля таго, калі разумееш, што ты ў свае 22 гады атрымаў 15 сутак у турме строгага рэжыму, неяк не асабліва ўсё запамінаеш. Мне пашанцавала: у камеры сядзелі нармальныя хлопцы, не алкашы, восем чалавек. Жалезны ложак, пасцельная бялізна, ручнік для твару з нейкімі рудымі плямамі, плед у галачках. Ён ліняў — у камеры было горш, чым у свінарніку. У плане ежы я чалавек даволі пераборлівы. Харчаваўся ў асноўным хлебам, астатняе амаль не еў...

“Всю дорогу на шее стоял сапог”: истории избитых и задержанных в день инаугураци
Яшчэ затрыманні / Еўрарадыё

Раней я на пратэсты не хадзіў, мяне гэта наогул ніяк не цікавіла. Калі хтосьці расказваў, што робіцца, як затрымліваюць, я не верыў, казаў — ды ладна, хоць руку, ды падняў, таму і забралі. Цяпер, калі не закрыю пытанні з працай, хачу хадзіць на ўсе гэтыя акцыі і наведваць як мага больш такіх мерапрыемстваў. І нават не за змену ўлады. Я проста хачу, каб людзі, якія б'юць, задумаліся над тым, што яны вырабляюць. Проста страшна ўжо схадзіць у нейкі фастфуд паесці, таму што цябе пачынаюць біць за тое, што ты туды ідзеш. Я не хачу, каб так адбывалася.

Я абслугоўваю найбагацейшых людзей гэтай краіны. Прадаю прадукты, якія ў несезон цяжка дастаць. Прадаю менавіта тым людзям, якія ўсю гэту х**ню вычвараюць. Кожны дзень бачу найвышэйшых чыноўнікаў. Таму мне заўсёды было ўсё роўна на гэта. Але цяпер усё змянілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі