Уткін: Вы ўпэўнены, што Лукашэнка застанецца прэзідэнтам Беларусі яшчэ хоць год?

Уткін: Вы ўпэўнены, што Лукашэнка застанецца прэзідэнтам Беларусі яшчэ хоць год?

Расійскі спартовы журналіст Васіль Уткін сумняецца, што Аляксандр Лукашэнка застанецца кіраўніком Беларусі яшчэ хаця б год. Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне падпісчыка на сваім YouTube-канале.

"Калі б каранцін падоўжыўся б тры гады, то вы сталі б сачыць за чэмпіянатам Беларусі?" — запытаўся падпісчык. Як вядома, падчас распаўсюду каранавіруса Беларусь была адзінай краінай у рэгіёне, якая не адмовілася ад масавых мерапрыемстваў, у тым ліку ад чэмпіянату па футболе. 

"Калі б каранцін працягваўся тры гады... Слухайце, а вы ўпэўненыя, што Лукашэнка застанецца прэзідэнтам Беларусі хаця б на наступны год? Я — не. Усё ж такі гэта дэмакратычная краіна, там дэмакратычныя выбары — гэта свабодная краіна, праўда ж? Там зараз будуць выбары прэзідэнта", — цытуе словы Уткіна "Трыбуна".

На яго думку, іншы прэзідэнт Беларусі ў выпадку эпідэміі спыніў бы чэмпіянат краіны па футболе — "як і ўсе нармальныя людзі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі