Ужо ў сераду Украіна можа атрымаць ад ЗША новую бомбу вялікай далёкасці

Зброя для Украіны

Зброя для Украіны / airforce.com

Ужо ў сераду Украіна можа атрымаць новую бомбу вялікай далёкасці амерыканскай вытворчасці. Пра гэта піша Politico са спасылкай на амерыканскага чыноўніка і траіх іншых людзей, знаёмых з ходам перамоваў.

Падкрэсліваецца, што Пентагон паспяхова выпрабаваў новую высокадакладную бомбу вялікай далёкасці для Украіны. Яе нават няма на складах у ЗША, як і на ўзбраенні амерыканскай арміі. Украіна атрымае першую партыю бомбы, якую распрацавала кампанія Boeing. Яе называюць "гнуткай, высокаэфектыўнай і дакладнай зброяй".

Пра тое, што крылатая бомба GLSDB (бомба малога дыяметра наземнага запуску) з'явіцца ва Украіне, анансавалася яшчэ восенню. Яна можа наносіць удары па аб'ектах на адлегласці да 150 кіламетраў. Чакаецца, што новая бомба стане "значным патэнцыялам для Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі