Ва Украіне грамадзян Беларусі аштрафавалі за "дэстабілізацыю сітуацыі"

Падчас затрымання вясной 2023-га / https://www.facebook.com/ssu.uzhhorod
Падчас затрымання вясной 2023-га / https://www.facebook.com/ssu.uzhhorod

Ва Украіне аштрафавалі грамадзян Беларусі, якіх вясной 2023-га СБУ затрымала па падазрэнні ў "дэстабілізацыі сітуацыі ў Закарпацці". Як паведамляе Радыё Свабода, ім пагражала пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў, і каб яго пазбегнуць, яны пайшлі на здзелку са следствам і прызналі сваю віну.

Справу пра распаўсюд інфармацыі, "накіраванай на дыскрэдытацыю сіл абароны і распальванне антысеміцкіх настрояў у рэгіёне" разглядаў суд у Берагавым Закарпацкай вобласці. Беларусам прызначылі максімальны штраф — па 8500 грыўняў кожнаму (каля 230 долараў).

СБУ называла затрыманых мужа і жонку "інтэрнэт-агітатарамі". З дапамогай некалькіх старонак у сацсетках яны распаўсюджвалі фэйкавую інфармацыю. Сцвярджаецца, што грамадзяне РБ у 2013 годзе "ўступілі ў фіктыўныя шлюбы з украінскімі грамадзянамі і такім чынам атрымалі дазвол на жыхарства ва Украіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі