Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча

Ва Украіне могуць увесці надзвычайнае становішча

Ва Украіне (акрамя Луганскай і Данецкай абласцей) могуць увесці надзвычайнае становішча. Такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі і абароны. Яго павінен ухваліць парламент, паведамляе hromadske.ua.

Надзвычайнае становішча збіраюцца ўвесці на 30 дзён. Калі будзе неабходнасць, прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі працягне яго на такі ж тэрмін.

Прадугледжваецца ўзмацненне аховы грамадскага парадку, праверка дакументаў у грамадзян, абмежаванне руху транспарту, будзе праводзіцца яго агляд.

Адначасова Украіна ўвяла абмежавальныя меры ў памежных раёнах з Беларусюю і Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі