Ва Украіне паранены баец палка Каліноўскага

Шэўрон каліноўцаў / Еўрарадыё
Шэўрон каліноўцаў / Еўрарадыё

На мінулым тыдні быў паранены баец батальёна "Волат" з палка Каліноўскага. Пра гэта на брыфінгу 12 снежня распавяла афіцыйная прадстаўніца палка Крысціна Чабор.

Байца шпіталізавалі, ягонаму жыццю нічога не пагражае. Яго паплечнікі з батальёна "Волат", па словах Крысціны Чабор, "працягваюць паспяхова выконваць баявыя задачы на адным з самых гарачых кірункаў фронту".

Таксама яна заявіла, што на мінулым тыдні ў баявых задачах удзельнічалі мінамётныя падраздзяленні батальёна "Літвін".

Падчас вайны ва Украіне загінула ўжо больш за 15 беларускіх байцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі