Ва Украіне праходзіць другі тур мясцовых выбараў
15 лістапада ва Украіне праходзіць другі тур мясцовых выбараў. Мусяць быць абраныя мэры амаль трох дзясяткаў гарадоў, у тым ліку Кіева (у іх удзельнічаюць Віталь Клічко і Барыслаў Бяроза), Львова, Чарнігава, Днепрапятроўска, Палтавы, Херсона. У выбарах паўдзельнічаюць як прадстаўнікі праўладнай партыі "Блок Пятра Парашэнкі "Салідарнасць" і блізкіх да яе сілаў, так і апазіцыйныя структуры самага шырокага спектру (ад "Украінскага аб'яднання патрыётаў "УКРОП" і "Свабоды" да "Апазіцыйнага блоку").
Нагадаем, першы тур мясцовых выбараў прайшоў 25 кастрычніка.
Фота: УНІАН