Ва Украіне расказалі пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю
На варце Бацькаўшчыны / facebook.com/GeneralStaff.ua
Камандуючы Аб'яднаных сіл Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнант Сяргей Наеў расказаў пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю. Паводле яго слоў, яна "цалкам кантралюецца" і "рэзкіх змен не прадбачыцца". Аднак Наеў не выключае, што ў будучыні Расія можа арганізаваць "актыўныя дзеянні з паўночнага напрамку". "Так што арганізацыя правакацый і правядзенне дыверсій на ўкраінска-беларускай мяжы — не выключаецца", — дадае генерал.
На цяперашні момант украінскі бок не фіксуе прыкмет фармавання на беларускім баку мяжы "ўдарных груповак". Паколькі захоўваецца "пагроза выкарыстання дыверсійна-разведывальных сіл з тэрыторыі Беларусі", украінскія вайскоўцы працягваюць умацоўваць абарону мяжы і ўдасканальваць магчымасці контрдыверсійных дзеянняў.
Сяргей Наеў адзначае, што расійскія войскі, якія раней былі ў Беларусі, у поўным складзе выведзены ў РФ (іншыя крыніцы гэта не пацвярджаюць). Яны знаходзяцца ў рэзерве групоўкі, якая спрабуе наступаць ва Украіне на Купянскім і Ліманскім напрамках. Генерал згадвае вучэнні АДКБ у РБ у верасні і не выключае, што іх выкарыстаюць для "нарошчвання ваеннай прысутнасці" РФ. Пра вагнераўцаў Наеў зусім не згадаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.