Ва Украіне развіталіся з загінулым беларускім добраахвотнікам

Пахаванне беларуса ў Каламыі

Пахаванне беларуса ў Каламыі / facebook.com

Ва Украіне развіталіся з загінулым беларускім добраахвотнікам. Байца ГУР Мінабароны Украіны з пазыўным "Бахус" пахавалі ў горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці. Ён загінуў 7 кастрычніка пад Бахмутам.

21 кастрычніка беларуса адпявалі ў мясцовай грэка-каталіцкай царкве. "Беларускі ваяр сваё жыццё і душу аддаў за сяброў украінцаў, за свабоду нашага і свайго народу...  Вечна будзе жыць слава пра мужнага Героя двух народаў!", гаворыцца ў яе паведамленні. "Бахуса" пахавалі на гарадскіх могілках на Алеі Славы пад бел-чырвона-белым і ўкраінскім сцягамі. У Каламыі быў аб'яўлены дзень жалобы.

Прозвішча добраахвотніка не агучваецца, яго няма і на крыжы.

Ва Украіне развіталіся з загінулым беларускім добраахвотнікам
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі