Байца палка Каліноўскага з пазыўным "Бахус" пахаваюць ва Украіне

Беларуса пахаваюць на Алеі славы ў Каламыі

Беларуса пахаваюць на Алеі славы ў Каламыі / facebook.com/b.stanislavskyi

Заўтра ў горадзе Каламыя — гэта ў Івана-Франкоўскай вобласці Украіны — адбудзецца пахаванне байца палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным "Бахус". Пра гэта паведаміў у сацсетках мэр горада Багдан Станіслаўскі.

Ён расказаў, што беларускі добраахвотнік загінуў 7 кастрычніка. "Для нас смерць кожнага абаронцы Украіны — вялікі боль. Таму ад імя Каламыйскай грамады выказваю спачуванні родным і блізкім з гэтай цяжкай стратай", — сказаў мэр горада. Ён таксама адзначыў, што беларускага добраахвотніка пахаваюць на Алеі славы ў Каламыі. Заўтра ў грамадзе аб'яўлены дзень жалобы.

Дзе загінуў "Бахус", Станіслаўскі не ўдакладніў. Аднак раней паведамлялася, што ў ноч на 7 кастрычніка два беларускія добраахвотнікі загінулі пад Бахмутам. Каля машыны, у якой яны ехалі, разарваўся снарад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі