Ва Украіне ўзмацнілі крымінальную адказнасць для вайскоўцаў
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA/
Ва Украіне ўзмацнілі крымінальную адказнасць для вайскоўцаў за невыкананне баявых загадаў, уцёкі з поля бою або вайсковай часці. Адпаведны законапраект падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, піша pravda.com.ua.
Гэты закон падтрымліваў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны, нягледзячы на крытыку праваабаронцаў і з'яўленне петыцыі на сайце прэзідэнта аб накладанні на яго вета.
Згаданы законапраект быў ухвалены Вярхоўнай Радай у сярэдзіне снежня 2022-га, яго падтрымалі амаль усе палітычныя сілы. Мяркуецца, што ўзмацненне крымінальнай адказнасці дапаможа падтрымаць дысцыпліну ў войсках на фронце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.