Ва Украіне ваенных камісараў пачнуць адпраўляць на фронт
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Ва Украіне ваенных камісараў пачнуць адпраўляць на фронт. На іх месца будуць прызначаць вайскоўцаў пасля раненняў. Пра гэта паведаміў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.
"Ёсць адна з рэкамендацый прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага галоўнакамандуючаму Узброеных Сіл Украіны генералу Валерыю Залужнаму: пераважная большасць ваенкамаў, якія даўно сядзяць на сваіх месцах, адпраўляць як вайскоўцаў на фронт, — кажа Рэзнікаў. — А на іх месца накіроўваць вайскоўцаў, якія атрымалі раненні, герояў, якія ведаюць, як правільна праводзіць працу па працягу мабілізацыйных мерапрыемстваў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.