Ва Украіне выкрылі маштабную схему кантрабанды цыгарэт з Беларусі
Кантрабанда з Беларусі знайшлася ва Украіне / https://www.facebook.com/dbr.gov.ua/
Ва Украіне выкрылі маштабную схему кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Грузы траплялі з краін ЕС пад выглядам транзітных. Задакументавана затрыманне 50 млн пачкаў на суму $440 тысяч, паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае бюро расследаванняў. У схеме ўдзельнічалі два ўкраінскія мытнікі, ім ужо выставілі падазрэнні.
Адзначаецца, што з-за немагчымасці прамых паставак кантрабанды з Беларусі, арганізатары "праклалі" маршрут праз Еўрасаюз. У дакументах для еўрапейскіх кантрольных службаў было пазначана, што груз ідзе транзітам у Грузію. Аднак на румынска-ўкраінскай мяжы ў кіроўцаў грузавікоў ужо былі іншыя дакументы, паводле якіх грузу ніякага ў іх не было. Мытнікі прыкрывалі кантрабандыстаў.
Кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.