Ва ўсходнеўкраінскім Славянску “адназначна будзе рэферэндум”

Мэр гораду Нэля Штэпа заявіла ў жывым эфіры расійскага тэлеканалу Life News, што ў Славянску “адназначна” будзе рэферэндум. Яна ўпэўненая, што кіеўскія ўлады сёння-заўтра пагодзяцца на рэферэндум.



Штэпа распавяла расійскім журналістам, што ў горадзе Славянску 92% прадпрыемстваў працуюць з Расіяй, таму для гораду вельмі важныя сяброўскія, партнёрскія адносіны з Расіяй.



Паводле яго словаў, адміністрацыйныя будынкі захапілі прадстаўнікі данецкага збройнага чыну.

На здымку: мэр Славянска Нэля Штэпа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі