Вакаліст гурта "Бан Жвірба" Зміцер Гаўрылін арыштаваны яшчэ на 15 сутак
Зміцер Гаўрылін / facebook.com
Вакаліст этна-гурта "Бан Жвірба" Зміцер Гаўрылін арыштаваны яшчэ на 15 сутак. Пра гэта ў Facebook паведаміў актывіст Ілля Міронаў.
Гаўрыліна разам з жонкай Вікторыяй затрымалі напрыканцы студзеня. На волю ён павінен быў выйсці 9 лютага пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Па якім артыкуле яго судзілі на гэты раз, пакуль невядома.
Зміцер Гаўрылін — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.