Вакаліста гурта "Бан Жвірба" Змітра Гаўрыліна арыштавалі на 15 сутак

Зміцер Гаўрылін / кадр з відэа
Зміцер Гаўрылін / кадр з відэа

15 суткамі адміністрацыйнага арышту пакаралі вакаліста этна-гурта "Бан Жвірба" Змітра Гаўрыліна. Пра гэта паведаміў гомельскі актывіст Ілля Міронаў.

Як распавядала Еўрарадыё, Гаўрыліна разам з жонкай затрымалі напрыканцы студзеня. На волю ён павінен выйсці 9 лютага.

Дарэчы, Гаўрылін — дырэктар Гомельскага маторарамонтнага завода.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі