Валанцёрка Анісія Казлюк атрымала часовы від на жыхарства ва Украіне
Беларуская валанцёрка Анісія Казлюк атрымала часовы від на жыхарства ва Украіне. Пра гэта яна напісала ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку
У чэрвені беларуску, у якой скончыўся дазвол на знаходжанне ва Украіне, затрымалі і ледзь не дэпартавалі. Потым яе аштрафавалі, але патрабаванне пакінуць краіну знялі. Месяц таму дзяўчыне дазволілі застацца ва Украіне да Новага года, а цяпер нарэшце выдалі часовы ВНЖ.
Развязаць праблему дапамог Офіс Святланы Ціханоўскай.
Практыка апошніх месяцаў паказвае, што часцей за ўсё ўкраінскія чыноўнікі і памежнікі не вельмі прыязна ставяцца да беларусаў, якія спрабуюць трапіць ва Украіну ці працягнуць дакументы для знаходжання там.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.