Вайна BYPOL і BELPOL: хто будзе ў пройгрышы ў выніку — эфір
Станіслаў Лупаносаў і Аляксандр Азараў / калаж Еўрарадыё
Спадзяванні, што раскол у асяродку былых сілавікоў скончыцца на тым, што яны разыйдуцца па сваіх арганізацыях, а далей BYPOL і BELPOL будуць спакойна займацца кожны сваім накірункам дзейнасці, не спраўдзіліся. Тым больш, што нібыта такая дамоўленасць і была раней агучаная. Але “дамова аб ненападзе” праіснавала нядоўга. І спачатку з’явілася расследаванне пра скрадзеныя са “скарбонкі” BYPOL грошы, а потым пра агента КДБ у кіраўніцтве BELPOL.
Што паказалі вынікі аўдыту BYPOL, ці на ўсе пытанні былі атрыманыя адказы і ці знятыя ўсе падазрэнні ды абвінавачанні аб нямэтавым выкарыстанні сродкаў? Калі заявы наконт “агента КДБ” праўда, то чаму ён дагэтуль на свабодзе і ці варта было агучваць гэтую інфармацыю? Ці варта чакаць станоўчых вынікаў ад такіх сварак у асяродку дэмсіл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі BYPOL, былыя супрацоўнікі ГУБАЗіКу, экс-прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў справе аднаўлення правапарадку Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.