"Вельмі сумна і трывожна" — у МЗС Беларусі пракаментавалі новыя санкцыі ЗША

Амерыканскія санкцыі для афіцыйнага Мінска / belsat.eu
Амерыканскія санкцыі для афіцыйнага Мінска / belsat.eu

У МЗС Беларусі пракаментавалі новыя санкцыі ЗША. Напярэдадні стала вядома, што Злучаныя Штаты адказалі персанальнымі санкцыямі супраць чыноўнікаў і дэпутатаў на "завочныя суды" ў РБ.

"Расцэньваем прынятае рашэнне як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, як спробу аказаць ціск на судовую сістэму нашай краіны", — заявілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Санкцыі ЗША там назвалі "недальнабачным і памылковым крокам", "раскручваннем спіралі эскалацыі", на што афіцыйны Мінск "будзе вымушаны адрэагаваць". А пакуль у МЗС РБ "вельмі сумна і трывожна".

У канцы мінулага года ЗША пагражалі ўладам Беларусі новымі санкцыямі, калі яны працягнуць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. Ранейшыя санкцыі ўводзіліся ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020-м і на рэпрэсіі. У жніўні 2022-га пад візавыя санкцыі ЗША трапілі адразу каля 100 службовых асоб — чыноўнікі, сілавікі і прапагандысты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі