ЗША пагражаюць новымі санкцыямі, калі Беларусь працягне падтрымку Расіі ў вайне

Белы Дом / pixabay.com
Белы Дом / pixabay.com

ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму, калі ён працягне падтрымліваць Расію ў вайне супраць Украіны. Пра гэта заявіў спікер Дзярждэпартамента Нед Прайс.

Злучаныя Штаты, падкрэсліў ён, адсочваюць супрацоўніцтва паміж Мінскам і Масквой, і рэжым Лукашэнкі ўжо трапляе пад санкцыі.

"Мы будзем шукаць дадатковыя спосабы прыцягнуць Беларусь да адказнасці, калі яна будзе працягваць супрацоўнічаць з Крамлём у гэтай жорсткай вайне", — падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпу.

Прайс мяркуе, што рэжым Лукашэнкі фактычна саступіў Расіі суверэнітэт Беларусі.

Пра саўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны казала і прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер. Па яе словах, якія пераказвае hromadske.ua, Злучаныя Штаты даўно ўстурбаваныя роляй Беларусі ў расійскай агрэсіі.

"Беларусь спрыяла вайне Расіі супраць Украіны, калі аказала падтрымку Расіі і дазволіла выкарыстоўваць сваю тэрыторыю як плацдарм для расійскіх войскаў", — патлумачыла яна.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі