"Вясна": у Мінску затрымана больш за 100 удзельнікаў нядзельнага "Маршу Свабоды"

Силовики в Минске / Фото: Еврорадио
Силовики в Минске / Фото: Еврорадио

На 17: 15 6 снежня ў Беларусі затрымана 109 удзельнікаў "Маршу Свабоды", перадаюць праваабаронцы "Вясны". Паведамляецца пра затрыманні ў Гродне, Хацежына, Смалявічах, Брэсце. Асноўная частка затрыманых — у Менску. Іх больш за сто.

Сярод іх — актор Аляксей Сапрыкін, музыка і паэт Уладзімір Лянкевіч, дырэктар трэнінгавага цэнтра "квадратны апельсін", сувядучы влога "Вынас Мозгу" Васіль Пронь.

Нагадаем, калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце ў телеграм-бот @viasna_bot або на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі