"Вест Хэм" выйграў Лігу Канферэнцый, перамогшы "Фіярэнціну" на апошніх хвілінах

"Вест Хэм" выйграў Лігу канферэнцый / AFP
"Вест Хэм" выйграў Лігу канферэнцый / AFP

Англійскі футбольны клуб "Вест Хэм" з лікам 2:1 перамог італьянскую "Фіярэнціну" і стаў пераможцам Лігі канферэнцый УЕФА. Гульня прайшла 7 чэрвеня ў Празе.

Усе мячы ў фінальным паядынку турніру былі забітыя ў другой палове сустрэчы. На 62-й хвіліне першы гол забіў Саід Бенрахма з лонданскага клуба — з пенальці. А праз пяць хвілін Джакома Банвентура зраўняў лік. Перамогу "Вест Хэму" прынёс удар Джарада Боўэна на 90-й хвіліне гульні.

Для "Вест Хэма" гэта другі еўракубкавы трафей у гісторыі. Першы раз яны выйгралі Кубак уладальнікаў кубкаў у 1965 годзе.

Ліга канферэнцый — новы турнір сярод еўракубкаў, сёлета ён праводзіцца толькі другі раз. Летась пераможцай была італьянская "Рома".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі