“Ветэраны Данбаса” разграмілі выставу беларускага фатографа ў Маскве (фота)

“Ветэраны Данбаса” разграмілі выставу беларускага фатографа ў Маскве (фота)

Сябры арганізацыі "Саюз добраахвотнікаў Данбаса" прыйшлі на выставу фотаздымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры ў Маскве, парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара, паведамляе nn.by

З “ветэранамі Данбаса” быў мясцовы дэпутат Дзмітрый Захараў са слоікам чырвонай фарбы, на якой было напісана: “Кроў дзяцей Данбаса, забітых ўкраінскай арміяй”.

Фотавыстава прысвечаная антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне. На фотаздымках можна ўбачыць адзіночныя і групавыя партрэты украінскіх жаўнераў, зробленыя Васюковічам падчас паездкі на фронт летам 2014 года.
 

“Ветэраны Данбаса” разграмілі выставу беларускага фатографа ў Маскве (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі