В'етнам з-за каранавіруса прыпыніў безвіз для беларусаў

В'етнам з-за каранавіруса прыпыніў безвіз для беларусаў

В'етнам для ўзмацнення барацьбы з распаўсюдам каранавіруса прыпыніў безвіз для беларусаў, расіян і японцаў, паведамляе ria.ru. Гэтае рашэнне пачынае дзейнічаць з 12-й гадзіны 21 сакавіка.

Міністэрства замежных спраў В'етнама падкрэслівае, што беларусы могуць наведаць гэтую краіну пры ўмове, што здолеюць атрымаць візу. А зрабіць гэта пакуль немагчыма — днямі В'етнам на 30 дзён спыніў выдачу віз замежнікам. Пры гэтым безвіз аператыўна адменены не быў.

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у В'етнаме заразіліся каранавірусам 85 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі