За тры дні за мяжу выехалі каля 11 тысяч беларусаў
За тры дні за мяжу выехалі каля 11 тысяч беларусаў, паведамляе mfa.gov.by. Яны праігнаравалі рэкамендацыі МЗС Беларусі і не ўстрымаліся ад замежных паездак, нягледзячы на распаўсюд каранавіруса. Знешнепалітычнае ведамства ў чацвер зноў звярнулася да грамадзян і рэкамендуе "без асаблівай неабходнасці" пакуль не планаваць паездак за мяжу, паколькі пасля ўзнікнуць "відавочныя цяжкасці" з вяртаннем на радзіму. Таму тыя, хто ўсё роўна выязджае ў замежжа, мусяць усведамляць, што робяць гэта "на свой страх і рызыку".
З-за таго, што і краіны ЕС, і Расія закрылі межы для замежнікаў, узнікла праблема вяртання беларусаў на Бацькаўшчыну. Ёй займаецца МЗС і дыппрадстаўніцтвы па ўсім свеце. Ужо аказаная дапамога па вяртанні больш за 2500 нашых грамадзян. І такая праца працягваецца. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка даручыў дапамагчы расіянам выехаць з Польшчы і вярнуцца ў РФ. І гэтая праблема вырашаецца.
Чакаецца, што раніцай 20 сакавіка з маскоўскага аэрапорта Унукава ў Беларусь на самалёце "Белавія" вылеціць група нашых грамадзян. Іх там каля 100, у тым ліку дзеці.
По состоянию на сегодняшний день МИД и белорусскими загранучреждениями оказано разноплановое содействие с возвращением домой более 2500 гражданам нашей страны, оказавшимся в сложных ситуациях за рубежом.
— МИД Беларуси (@BelarusMID) March 19, 2020
Подробнее о конкретных результатах: https://t.co/4kjFD0nFUw pic.twitter.com/rQUkielPp8
Вниманию граждан РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ и РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ! Для возвращения в РБ/транзита в РФ с 23 по 31 марта организованы рейсы Белосток-Гродно (г-ца Неман - ж/д вокзал). Время отправления - 8.30. Списки формируются Генконсульством Беларуси в Белостоке https://t.co/ZJlDFUwQaH
— Belarus CG Bialystok (@ConsulBelarus) March 19, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.