Віцебскага блогера прымусілі сказаць на відэа, што за кратамі яго не білі

Віталь Усціновіч

Віталь Усціновіч / Кадр з відэа

Блогер Віталь Усціновіч правёў 25 сутак у ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Пра гэта ён распавёў на відэа сілавікоў. Яго затрымалі ў пачатку лютага, суткі ён правёў за кратамі, але суд перанеслі. У сярэдзіне лютага Усціновіч быў асуджаны за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (на які тэрмін, было невядома). Цяпер жа Віталю Усціновічу супрацоўнікі ГУБАЗіК загадалі сказаць на відэа, што яны "паводзілі сябе карэктна", а на "сутках" яго не білі. Ці маюць яны да яго яшчэ прэтэнзіі, невядома.

"Здавалася б, нікуды не лез, здымаў толькі рыбалку, падарожжы і кансервы нашыя любімыя. У выніку ўсё роўна забралі... У такія часы нялёгкія жывем", — казаў Усціновіч перад судом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі