"Віцебскі кур'ер" атрымаў папярэджанне за крытычны артыкул пра завод?

"Віцебскі кур'ер" атрымаў папярэджанне за крытычны артыкул пра завод?

Мінінфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне інтэрнэт-выданню "Віцебскі кур'ер" па прычыне нібыта "распаўсюджвання недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду грамадскім інтарэсам". Пра які артыкул ідзе гаворка, міністэрства не паведамляе. 


Уладальніца сайта Вольга Карач у размове з Еўрарадыё кажа, што даведалася пра папярэджанне ад журналістаў, бо пакуль ліст ад Мінінфарма не атрымала. 


"Для нас пакуль гэта вобласць здагадак і меркаванняў, ― кажа Карач пра артыкул, які не задаволіў Мінінфарм. ― Хутчэй за ўсё, я думаю, гаворка ідзе пра артыкул пра Новалукомльскі завод, на які кіраўніцтва нервова і бурна рэагавала і спаміла нас злоснымі лістамі. У любым выпадку, там інфармацыя дакладная, проста ў Новалукомлі ніхто нікога ніколі не крытыкаў".


Кіраўніцтва "Віцебскага кур'ера" збіраецца адправіць сустрэчны ліст у Мінінфармацыі, каб там праяснілі сітуацыю і растлумачылі, якую шкоду для грамадства можа несці артыкул пра завод.


У Мінінфармацыі прычыну папярэджання пакуль не тлумачаць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі