Віцябляніна прызналі вінаватым у разбэшчванні 107 школьніц

Віцябляніна асудзілі за разбэшчванне непаўналетніх

Віцябляніна асудзілі за разбэшчванне непаўналетніх / pixabay.com

У Віцебску абвясцілі прысуд мясцоваму жыхару, абвінавачанаму ў разбэшчванні школьніц. Раней Следчы камітэт называў пацярпелымі па справе 107 дзяўчат.

Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, справу разглядалі ў закрытым рэжыме. Паводле інфармацыі следства, мужчына з ліпеня 2014 года па кастрычнік 2022 года ў сацсетках знаёміўся з дзяўчатамі, якім не было 16 гадоў, і адпраўляў ім паведамленні распуснага характару. У перапісцы ён схіляў школьніц да палавога акту ды іншых сексуальных дзеянняў, у тым ліку за матэрыяльнае ўзнагароджанне.

Таксама следства заяўляе, што мужчына меў сексуальныя адносіны з дзяўчатамі, якія заведама не дасягнулі 16 гадоў. "Акрамя таго, абвінавачаны схіліў непаўналетнюю да вырабу парнаграфічных матэрыялаў, якія ў далейшым дзяўчынка адпраўляла яму", — паведамляла прэс-служба Следчага камітэта.

Мужчыну прызналі вінаватым паводле пяці артыкулаў КК:

ч. 1 арт. 168 (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту);
ч. 1, ч. 2 арт. 169 (распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула васямнаццацігадовага ўзросту, учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняй);
ч. 3 арт. 172 (уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне цяжкага злачынства);
ч. 2 арт. 343-1 (выкарыстанне заведама непаўналетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў з яго выявай).

Віцябляніна асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязалі выплаціць 14 800 рублёў (400 базавых велічыняў) штрафу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі