Мінскі пенсіянер прыручыў стаю галубоў (відэа)
Былы вайсковец дапамагае птушкам на Прывакзальнай плошчы ў Мінску. Галубы злятаюцца да чалавека, дзяўбуць з рук і нават не баяцца мікрафона Еўрарадыё.
Такую карціну лёгка ўбачыць у Мілане, а ў Мінску складана нават уявіць! Вакол 85-гадовага пенсіянера дзясяткі птушак, яны зусім не баяцца ні яго, ні карэспандэнтаў Еўрарадыё!
Яўген Аляксандравіч — кадравы афіцэр, ваяваў па ўсім свеце, а 50 гадоў таму пасля ранення перажыў клінічную смерць. На скрыжаванні Свярдлова і Кірава ў Мінску ён жыве ўжо 20 гадоў, і столькі ж корміць птушак побач з вакзалам.
Глядзіце відэа, знятае журналістамі Еўрарадыё на Прывакзальнай плошчы ў Мінску!