Віктар Цярэшчанка зарэгістраваў у Цэнтравыбаркаме 1300 паплечнікаў

Прэтэндэнт у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка сабраў у сваёй ініцыятыўнай групе 1300 чалавек. Гэта першая зарэгістраваная ініцыятыўная група кандыдата. 18 верасня Цярэшчанка прынёс у Цэнтрвыбаркам спіс з 650 асобамі, якія войдуць у яго ініцыятыўную групу. 20 верасня ён перадаў яшчэ адзін спіс з такой жа колькасцю ўдзельнікаў. Цэнтравыбаркам не знайшоў перашкодаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Цярэшчанкі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Лазавік: "У яго поўная адпаведнасць. Ён прадставіў спіс, дзе значыцца 1300 чалавек. Афармленне спісу і іншыя фармальныя патрабаванні выкананыя, таму рашэнне было станоўчае. Яго ініцыятыўная група атрымае пасведчанне і падпісныя лісты".

Віктар Цярэшчанка – старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.  Ён ужо трэці раз спрабуе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Папярэднія спробы былі ў 1994 і 2001 гадах. Абодва разы Цярэшчанка не набраў 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі