Зяленскі звольніў Юрыя Содаля з пасады камандуючага Аб'яднаных сіл УСУ

Юрый Содаль

Юрый Содаль / ArmiaInform

Уладзімір Зяленскі вырашыў замяніць камандуючага Аб'яднаных сіл УСУ, генерал-лейтэнанта Юрыя Содаля. Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у сваім вячэрнім відэазвароце.

На месца Содаля зяленскі вырашыў прызначыць брыгаднага генерала Андрэя Гнатава.

Паводле Зяленскага, у панядзелак у яго адбылася нарада з вайскоўцамі, у прыватнасці з міністрам абароны, галоўнакамандуючым УСУ і начальнікам Генштаба. Яны абмеркавалі сітуацыю на ключавых кірунках фронту. Найбольшая ўвага цяпер надаецца Данецкай вобласці.

Звальненню Содаля, як піша hromadske.ua, папярэднічаў зварот начальніка штаба брыгады "Азоў" Нацыянальнай гвардыі Багдана Кратэвіча ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў 23 чэрвеня. Кратэвіч заклікаў правесці расследаванне супраць неназванага баявога генерала, якога ён вінаваціў у гібелі ўкраінскіх салдатаў: "99% вайскоўцаў яго ненавідзяць за тое, што ён робіць". СМІ вырашылі, што гаворка ідзе пра Содаля.

Кратэвіч абвінаваціў генерала ў пераследзе падначаленых: "Гэты чалавек пачынае расследаванне супраць камандзіраў, якія наступаюць і не губляюць пазіцыі, аднак супраць сябе ён службовыя расследаванні не ініцыюе". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі