Вікторыя Азаранка абыграла расіянку Веру Званарову
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (61-е месца ў рэйтынгу WTA) на турніры ў Штутгарце абыграла расіянку Веру Званарову (84) — 7:5, 6:4.
Дзякуючы гэтай перамозе наша суайчынніца выйшла ў другі круг спаборніцтваў. Яе наступнай саперніцай стане чэшка Караліна Плішкава.
What a point! @verazvonareva #PTGP19 pic.twitter.com/CRUX8vFFPV
— WTA (@WTA) April 24, 2019