Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на 15-е месца

Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на 15-е месца

Вікторыя Азаранка апусцілася ў рэйтынгу WTA на 15-е месца. Яго абноўлены варыянт быў апублікаваны раніцай у панядзелак. Пасля ўдзелу ў адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі беларуска займала 14-ы радок.

Лідары рэйтынгу не змяніліся: амерыканка Серэна Уільямс, немка Ангеліка Кербер і румынка Сімона Халеп.

Беларуска Вольга Гаварцова апусцілася з 74-га на 73-е месца, яшчэ адна наша суайчынніца Аляксандра Сасновіч, гераіня нядаўняга матчу Кубка федэрацыі Беларусь — Канада, замацавалася ў першай сотні — з 100-га месца паднялася на 98-е. 17-гадовая беларуска Арына Сабаленка таксама палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу WTA — была 297-й, а стала 295-й. 17-гадовая Вера Лапко, пераможца юніёрскага адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, з 533-га месца паднялася на 531-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі