Вікторыя Азаранка атрымала перамогу ў свой 30-ы дзень нараджэння
Беларуска Вікторыя Азаранка (38-ы нумар у рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў Сан-Хасэ, перадае БЕЛТА. Наша суайчынніца выйграла ў Армані Тан з Францыі — 6:2, 6:4.
Дарэчы, сёння Азаранка святкуе свой дзень нараджэння — ёй споўнілася 30 гадоў.
У другім крузе саперніцай беларускі стане харватка Дона Векіч, якая перад гэтым выйграла ў японкі Місакі Доі — 6:4, 3:6, 6:4.
У гэтым турніры ўдзельнічае яшчэ адна прадстаўніца Беларусі. Арына Сабаленка пасеяная ў Сан-Хасэ пад другім нумарам, яе саперніцай будзе Кока Вандэвеге.