Вікторыя Азаранка паднялася на 14-е месца ў сусветным рэйтынгу
Вікторыя Азаранка паднялася з 27-га на 14-е месца ў сусветным рэйтынгу. Яго абноўлены варыянт WTA апублікавала ў панядзелак. Беларуская тэнісістка дайшла да фіналу на адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе саступіла японцы Наомі Осака — цяпер яна трэцяя ракетка свету (палепшыла сваё становішча ў рэйтынгу на шэсць радкоў).
Арына Сабаленка цяпер толькі 12-я (была 11-й ракеткай свету), Аляксандра Сасновіч — 95-я (была 106-й).
Першай ракеткай свету застаецца Эшлі Барці з Аўстраліі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.