Вікторыя Азаранка прайграла ў паўфінале тэніснага турніру ў Маямі

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / tenisbrasil.uol.com

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (32-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла ў паўфінале турніру ў Маямі.

Яна саступіла прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай (4) — 4:6, 6:0, 6:7 (2:7). Сустрэча доўжылася 2 гадзіны 33 хвіліны.

У фінальным матчы саперніцай Рыбакінай будзе амерыканка Даніэль Колінз (53).

Дарэчы, раней Азаранка тройчы станавілася пераможцай гэтага турніру (2009, 2011, 2016).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі