Вірус збіраўся знішчыць вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне
На сервер ЦВК была змешчаная шкодная праграма, якая мусіла выканаць сваю "місію" 25 траўня.
Паводле слоў старшыні Службы бяспекі Украіны Валянціна Налівайчанкі, у чацвер спецыялісты знішчылі гэтую праграму. Высветлілася, што яе Цэнтрвыбаркаму прапанаваў яшчэ мінулы склад ураду. Аднак вірус ужо ліквідаваны і знішчыць вынікі выбараў не зможа — праграмнае забеспячэнне замененае і "сервер ЦВК у бяспецы".
Нагадаем, у нядзелю, 25 траўня, ва Украіне праводзяцца пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Фаварытам лічыцца бізнесмен Пятро Парашэнка. Як мяркуецца, праблемы з правядзеннем выбараў будуць толькі ў Луганскай і Данецкай абласцях, дзе іх правядзенню збіраюцца актыўна перашкаджаць узброеныя незаконныя фармаванні.
Фота — Fotolia