"Віталюр" перадае ўсе свае крамы ў арэнду "Санта Рытэйл"
Крама "Віталюр" / sb.by
Гандлёвая сетка "Віталюр" перадае ўсе свае крамы ў арэнду кампаніі "Санта Рытэйл". Пра гэта абвясціла кіраўніцтва гандлёвай сеткі на сустрэчы з пастаўшчыкамі, піша "СБ. Беларусь сегодня".
Прычына — запазычанасць "Віталюра" перад пастаўшчыкамі.
"Мэтай і ўмовай здзелкі з'яўляецца поўнае пагашэнне дэбіторскай запазычанасці перад пастаўшчыкамі. На сённяшні дзень мы маем высокі статус гатоўнасці здзелкі. Узгодненыя ключавыя параметры, уключаючы аб'ём плошчаў, якія перадаюцца ў арэнду. Гэта 84 гандлёвыя аб'екты", — заявіў гендырэктар "Віталюра" Аляксандр Калеснікаў.
Па яго словах, ніякай рэарганізацыі кампаній не плануецца, юрыдычныя асобы застануцца ранейшымі. "Тым больш не разглядаюцца ніякія пытанні, звязаныя з ліквідацыяй ці банкруцтвам", — падкрэсліў ён.
Юрыдычнае афармленне здзелкі плануюць завяршыць да канца студзеня 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.