Беларусь ўвяла ліцэнзаванне вывазу за мяжу капусты, яблыкаў і цыбулі

Раман Галоўчанка правярае запасы цыбулі, 2022 год

Раман Галоўчанка правярае запасы цыбулі, 2022 год / БЕЛТА

Беларусь ўвяла ліцэнзаванне вывазу за мяжу белакачаннай капусты, яблыкаў і цыбулі рэпчатай. Яно будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ва ўрадзе спасылаюцца на неабходнасць "забеспячэння ўнутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме".

Разавыя ліцэнзіі будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам. Рашэнне аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі прымуць, "зыходзячы з ацэнкі суадносін свабодных рэсурсаў дадзенай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення".

Саўмін уводзіў разавыя ліцэнзіі на вываз з Беларусі цыбулі, капусты і яблыкаў у лютым 2022-га. Тады Галоўчанка тлумачыў, што рэгуляванне экспарту ўводзіцца, каб спекулянты не нажываліся на перапродажы беларускай агародніны, садавіны і іншых тавараў у Расію. Маўляў, там кошты на гэтую прадукцыю вышэйшыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі