Візіт Лукашэнкі ў Кітай: калі расквітнее эканоміка? Эфір з Кавалкіным

Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё
Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё

Дзясяткі пагадненняў і кантрактаў на 3,5 мільярда долараў — адзін з вынікаў афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай. Прапаганда рапартуе, што яго асабістая сустрэча з Сі Цзіньпінам надала "магутны імпульс развіццю двухбаковых адносін ва ўсіх без выключэння абласцях". Складваецца ўражанне, што цяпер мы не толькі разбагацеем, але і пазбавімся ад эканамічнай і палітычнай залежнасці ад Расіі. Але ці так гэта? Навошта наогул Кітаю, які ўсімі сіламі спрабуе дамінаваць у свеце, маленькая і бедная Беларусь, па вушы ўцягнутая ў вайну і з усіх бакоў абкладзеная санкцыямі?

Пра гэта, а таксама пра незадаволенасць Наталлі Качанавай асартыментам у менскіх крамах, зніжэнне стаўкі рэфінансавання і развітанне з айфонамі а 16:00 гутарым з палітолагам, эканамістам, кіраўніком праектаў "Кошт ураду" и Petitions.by Уладзімірам Кавалкіным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі